Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Новости

Да гэтага дня доўга і цярпліва рыхтавалася ўся школа. У цесным супрацоўніцтве з педагогамі працавалі 4 дублёры настаўніка пачатковых класаў і 7 дублёраў настаўнікаў старэйшых класаў. Разам яны складалі планы-канспекты ўрокаў, якія будуць праводзіць дублёры. Ім трэба будзе ўпершыню ў жыцці паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. І вось доўгачаканы час надышоў. Дзякуючы добрай падрыхтоўцы, падтрымцы настаўнікаў і навучэнцаў камандзе дублёраў ўдалося правесці свае ўрокі толькі на «добра» і «выдатна». Дысцыпліна ў школе ў гэты дзень была на самым высокім узроўні. У школе панавала атмасфера супрацоўніцтва і даверу.

Вось меркаванні настаўнікаў-дублёраў, якімі яны падзяліліся:
Больш за ўсё мне спадабалася ...
праводзіць урокі ў малодшых класах;
быць настаўнікам;
адчуць сябе ў ролі настаўніка;
стаўленне дзяцей да нас як да настаўнікаў.
Самым карысным для мяне было ...
зносіны з класам;
адчуць сябе настаўнікам;
атрыманне вопыту;
падаваць матэрыял, працаваць з дзецьмі;
правесці ўрокі ў малодшым класе;
праца з дзецьмі;
спрабаваць арганізоўваць дзяцей, якія сядзяць за партай;
весці ўрок;
адчуванне даросласці;
даведацца, як паводзіць ўрок;
паставіць сябе на месца настаўніка.

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. На падставе рашэння журы Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Вялікі Дмітрый, вучань ІІІ класа (кіраўнік Міхайлава В.І.)
Віншуем з перамогай!

З 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года ў рамках Адзінага дня бяспекі ў рэспубліцы праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

27 февраля 2019 в 20:50 | Гайкевич Т. Е. | нет комментариев

16.02.2019 на базе ДУА "Гімназія № 1 г. Астравец" адбыўся раённы тур рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды "Школа бяспекі - 2019". Установу адукацыі прадстаўлялі: Масевіч Мацвей, вучань 4 класа; Мілош Анжэліка, вучаніца 7 класа; Субаткевіч Анжаліка, вучаніца 10 класа.
Субаткевіч Анжаліка прайшла ў абласны тур рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды "Школа бяспекі - 2019".
Віншуем з перамогай!

16 февраля 2019 в 14:04 | Гайкевич Т. Е. | нет комментариев

Астравецкі аддзел адукацыі лепшы ў Гродзенскай вобласці
Спасылка - http://www.ostrovets.by/news/novosti/news19263.html

13 февраля 2019 в 14:26 | Гайкевич Т. Е. | нет комментариев

Галасуем! Падтрымаем школу.

«Гродзенская праўда» сумесна з Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама запускае фотаконкурс «Зiмовыя фарбы Гродзеншчыны». Прагаласаваць за ўпадабаную працу можна з 17 да 25 студзеня ўключна.

СПАСЫЛКА НА САЙТ ніжэй

19 января 2019 в 14:12 | Гайкевич Т. Е. | нет комментариев

Для іх была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма. Вучні адказвалі на пытанні агульнай эрудыцыі, разгадвалі піянерскія шарады, уявілі сябе студэнтамі тэатральнага вучылішча. У перапынках паміж конкурсамі вучні гулялі ў рухомыя гульні. У выніку перамагла Дружба.

19 января 2019 в 13:45 | Гайкевич Т. Е. | нет комментариев