Новости
У перыяд з 2 па 19 красавіка ва ўстановах адукацыі ўсіх тыпаў праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».
З бацькамі вучняў правяла гутарку Кусойць А.І., намеснік дырэктара па вучэбна - выхаваўчай рабоце.
Сход насіў планавы характар. На сходзе абмяркоўвалі наступныя пытанні: Бяспека дзяцей у Інтэрнэце;Правілы карыстання мабільнай сувяззю ва ўстанове адукацыі; Лета-2019. Гаварылі і пра ролю сацыяльных сетак у жыцці навучэнцаў, пра тое, як засцерагчы іх ад негатыўнага ўплыву Інтэрнэту. Бацькі задавалі пытанні, на якія атрымалі падрабязныя адказы.
Дыплом III ступені, Мілько Аляксандра, навучэнка 6 класа ( «QR-коды - зашыфраваная рэальнасцьі», кіраўнік Гайкевіч Т.Я).
Дыплом, Рылькоў Іван, навучэнец 3 класа("Ветлівыя словы", кіраўнік Міхайлава В.І.)
Віншуем з перамогай удзельнікаў канферэнцыі і іх кіраўнікоў !
Шмат цікавых мерапрыемстваў было арганізавана для выхаванцаў лагера. Асабліва запомнілася дзецям гульня-квэст «Бяспечныя канікулы» на базе ДАЛ «Ластаўка», падрыхтаваная для школьных лагераў раёна прадстаўнікамі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі. Можна з упэўненасцю сказаць, што дзеці не толькі добра адпачылі ў лагеры "Ластаўка", але і правялі час цікава і з карысцю.
(Фота глядзець у фотальбоме)
Дзеці лагера актыўна ўдзельнічалі ў конкурсна-забаўляльнай праграме «У свеце жывёл», выпусцілі баявы лісток "У сэрцы памяць захоўваем» і праглядзелі відэаролік «Дзяцінства, апаленае вайной»
Дзеці прынялі ўдзел у забаўляльнай віктарыне, спартыўных мерапрыемствах, прысвечаных Году малой Радзімы.
У першы дзень лагера праведзена ўрачыстая лінейка ў гонар адкрыцця лагернай змены -дзеці пазнаёміліся з рэжымам дня, з правіламі і законамі лагернага жыцця, са сваімі выхавацелямі.Таксама была арганізавана аперацыя «Давайце знаёміцца!», у якой дзеці прымалі актыўны ўдзел, дапамагалі афармляць вугалок, малявалі эмблему лагера. Размеркавалі абавязкі, хто, чым будзе займацца, хто, за што будзе адказваць. Склалі графік дзяжурства. Усе праводзімыя мерапрыемствы былі неабходныя для стварэння прыпаднятага эмацыйнага настрою, творчасці, для арганізацыі ўзаемадзеяння дзяцей.
Госцем Школы актыўнага грамадзяніна стала намеснік дырэктара холдінга ЦБК Альхоўка , выпускніца гэтай установы адукацыі - Ожэг С.С. У час гутаркі Снежана Стэфанаўна адказала на пытанні, якія цікавяць вучняў па тэме «Права на бясплатную адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь», расказала, якія прафесіі запатрабаваныя на прадпрыемстве.
У турніры прынялі удзел 2 каманды:"Беркут" и "Паўночнае ззянне". У 1-ым туры ўдзельнікі паказалі добрыя веды ў вобласці арніталогіі. Капітаны каманд праявілі хуткасць і кемлівасць у састаўленні слоў з дадзенай назвы жывёлы. Конкурс пантамімы вызваў усмешкі удзельнікаў, паколькі героі цудоўна змаглі перадаць характэрныя паводзіны прапанаваных жывёл. Конкурс паэзіі заставіў удзельнікаў праявіць сваю творчасць у працэсе напісання верша. Перамогу атрымала каманда "Паўночнае ззянне"
Настаяцель Астравецкага храма правёў лекцыю для вучняў 9-11 класаў на тэму духоўнага і маральнага выхавання, абмеркаваў з імі шэраг розных пытанняў.
Першы этап акцыі праходзіць з 11 па 20 сакавіка ў месцах масавага знаходжання людзей. У кінатэатрах, дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтрах, на спартыўных аб'ектах ратавальнікі разгорнуты інтэрактыўныя пляцоўкі і яркія зоны актывацыі. Дзеці і іх бацькі ў гульнявой форме ўспомняць і запомняць асноўныя правілы бяспекі, а таксама алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення НС. Таксама ратавальнікі правядуць «ўрокі бяспекі» ў школах.
Другі этап акцыі пройдзе з 21 па 31 сакавіка. У гэты час пройдзе работа па навучанні насельніцтва дзеянням у надзвычайных сітуацыях і па сігналу "Увага ўсім" - мерапрыемствы ў фармаце дваровых сходаў і дзён мікрараёнаў - "Бяспечны мікрараён".