Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

07.03.2019-Дзень самакіравання

Дата: 7 марта 2019 в 15:03, Обновлено 7 марта 2019 в 15:48
1 741 просмотр

Да гэтага дня доўга і цярпліва рыхтавалася ўся школа. У цесным супрацоўніцтве з педагогамі працавалі 4 дублёры настаўніка пачатковых класаў і 7 дублёраў настаўнікаў старэйшых класаў. Разам яны складалі планы-канспекты ўрокаў, якія будуць праводзіць дублёры. Ім трэба будзе ўпершыню ў жыцці паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. І вось доўгачаканы час надышоў. Дзякуючы добрай падрыхтоўцы, падтрымцы настаўнікаў і навучэнцаў камандзе дублёраў ўдалося правесці свае ўрокі толькі на «добра» і «выдатна». Дысцыпліна ў школе ў гэты дзень была на самым высокім узроўні. У школе панавала атмасфера супрацоўніцтва і даверу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.